Бясплатна навучыцца журналістыцы, гісторыі і філязофіі

Ідзе новы прыём у Беларускі калегіюм. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў)

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.

Навучаньне ў БК — бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 г.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступленьня можна знайсці тут.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.

Беларускі Калегіюмфорум для правядзеньня публічных лекцый і дыскусіяў, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялёгу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіюм аб'ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

  • заходне- і сярэднеэўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленьні навучальнага працэсу і навуковых дасьледаваньняў;
  • сучасныя эўрапейскія навучальныя тэхналёгіі;
  • параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленьне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;
  • каштоўнасьці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

11:39, 20/09/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0595 seconds.