Моладзь Берасця выходзіць дабраахвотна «чысціць» вуліцы

Берасцейская моладзь аб’ядноўваецца ў дабраахвотныя зялёныя атрады, якія будуць сачыць, ці не парушае хто экалагічнае заканадаўства. Так, валанцёры будуць, напрыклад, званіць у ДАІ, калі заўважаць прыпаркаванае аўто на зялёнай зоне. 


Ідэя стварэння ўнікальнга для Беларусі зялёнага патруля належыць грамадскаму аб’яднанню «Наследие», якое ужо некалькі год займаецца дапамогай дзецям-сіротам, прапагандай здаровага лада жыцця, арганізацыяй акцый у дапамогу бяздомных жывёл. Для ўдзельнікаў экапатруля ўжо сшытыя адпаведныя камізэлькі, зараз ажыццяўляецца нанясенне маркіроўкі і выраб бэджаў. На вуліцы экапатруль выходзіць 31 жніўня. У шэрагі зялёных валанцёраў запісалася 19 чалавек. Актывісты будуць займацца праблемамі раздзельнага збору смецця і агулам сачыць за экалагічнай сітуацыяй у горадзе. Задумку ўжо падтрымалі мясцовыя службы ДАІ, ЖЭС, інспекцыя аховы прыроды.

«Спектр уздзеяння на грамадскасць паступова будзе пашырацца, калі ўдасца дамовіцца з ветэрынарнай клінікай і недзяржаўным прытулкам для бяздомных жывёл, то патруль таксама будзе дапамагаць бяздомным жывёлам», — расказаў Generation.by кіраўнік аб’яднання «Наследие» Алег Голас.

Падобны трэнд ужо некалькі год існуе ва ўкраінскіх і рускіх гарадах. Там, сярод іншага, экапатрулі займаюцца яшчэ і тушэннем пажараў у лесах і запаведніках ды лоўляй бракан’ераў. 

comments powered by Disqus
 
In 0.0567 seconds.