Недабор новых студэнтаў у некаторых беларускіх ВНУ дасягае 100%

Адміністрацыі беларускіх універсітэтаў падлічваюць страты нібы вайскоўцы пасля бітвы. Высокія кошты, прахадны бал ЦТ і дэмаграфічная сітуацыя выкасілі планы прыёму у некаторых ВНУ ажно да 100%. Найбольш складаная сітуацыя ў рэгіёнах. Але і шэраг няўдачлівых сталічных ўнівераў недалічыліся болей за палову новых платнікаў.


Фота: Юля Сакалоўская

На платнае дзённае аддзяленне Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Універсітэта набралі толькі 48% ад запланаванай колькасці студэнтаў, у педагагічным універсітэце падобная сітуацыя — там замест 1010 будзе вучыцца толькі 496 першакурснікаў платнага аддзялення.

У рэгіёнах карціна яшчэ больш нагадвае разгром пасля бою. У Баранавіцкі ўніверсітэт на момант 30 ліпеня толькі 1 чалавек прынёс свае дакументы, каб вучыцца на платным дзённым аддзяленні.

Але не толькі платныя аддзяленні пацярпелі паразу ў барацьбе за студэнта. Калі ў прэстыжных універсітэтах недабор на бюджэтныя месцы вымяраецца дзясяткамі чалавек, то ў некаторыя аграрныя ВНУ, выпускнікоў якіх размяркоўваюць у калгасы, на бюджэтныя аддзяленні конкурс склаў 0.75 чалавека на месца. Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія недалічылася кожнага чацвёртага першакурсніка на бюджэце. Вядомы выпускнік акадэміі нават падпісаў адмысловы указ, каб падоўжыць тэрмін прыёму ў сельскагаспадарчыя ВНУ, але гэта мала паўплывала на вынік уступнай кампаніі.

Не гледзячы на значнае падзенне попыту, кошт на адукацыю ў беларускіх ВНУ працягвае рэгулярна павышацца. Але, напрыклад БНТУ, у новым навучальным годзе недаатрымае каля 1.5 млн $. Прыблізна такую суму заплацілі б разам 926 першакурснікаў-платнікаў, якіх універсітэт недалічыўся ў тым ліку і з-за росту коштаў.

Уні Вера 13:58, 08/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0604 seconds.