Social Weekend. Ідэі з сэнсам

20 Чэрвеня 2013 года дабрачынная інтэрнэт-платформа «МаеСэнс» запусціла конкурс сацыяльных праектаў «Social Weekend». Калі ў Вас ёсць ідэя, якая змяніла б свет да лепшага, і Вы даўно хацелі ўвасобіць яе ў жыццё, то зараз у Вас ёсць усе шанцы пазмагацца за званне лепшага сацыяльнага праекта Беларусі і атрымаць фінансавую падтрымку для яго рэалізацыі.

Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у конкурсе:

  • Праекты, якія прапануюць рашэнне сацыяльна значных праблем;
  • Ініцыятыўныя групы ў сферы культуры і адукацыі;
  • Дабрачынныя арганізацыі;
  • Валанцёрскія групы.

Удзельнікі конкурсу змогуць расказаць аб існуючай праблеме шырокай аўдыторыі, атрымаць экспертную ацэнку ад кампетэнтнага журы, знайсці спонсара / інвестара для рэалізацыі праекта, а таксама выйграць грант на суму 2200 долараў і стварыць сваю фандрайзінгавую старонку на платформе MaeSens.by.

Конкурс будзе праходзіць у два этапы: першы з іх пройдзе ў фармаце «народнага галасавання» (4-15 ліпеня), у ходзе яго будуць вызначаныя дзесяць лепшых сацыяльных праектаў; падчас другога рашэннем кампетэнтнага журы будуць вызначаныя тры праекты-пераможцы (16-22 ліпеня), паміж якімі будзе падзелены грант ад «МаеСэнс» на суму 2200 долараў. Удзел у конкурсе бясплатны. Пераможцы будуць абвешчаныя 25 ліпеня 2013 года.

У журы конкурсу ўвайшлі: Юрый Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Таццяна Марыніч (сузаснавальнік і генеральны дырэктар BEL.BIZ), Вольга Какшніская (галоўны рэдактар LADY.TUT.BY), Аляксандр Патуцін (інвестар, сузаснавальнік StartupWeekend), Юрый Гурскі (IT-прадпрымальнік, сузаснавальнік Viaden Mobile), Іван Мураўёў (журналіст, уладальнік Кальяннай № 1), Андрэй Маханько (старшыня праўлення МГА «Разуменне»).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 4 ліпеня 2013.

Па ўсіх пытаннях аб мерапрыемстве можна звяртацца па тэлефоне: +375 29 55 77777 або па электронным адрасе: help@maesens.by.

11:48, 25/06/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.058 seconds.