Японец здолеў назваць лік "пі" з дакладнасьцю да 83431-га знака пасьля коскі

Жыхар Японіі здолеў назваць лік "пі" з дакладнасьцю да 83431-га знака пасьля коскі.

59-гадовы Акіра Харагучы, жыхар прэфэктуры Тыба пачаў агучваць лічбы ў пятніцу раніцай. Дасягнуўшы 16 тысячаў знакаў пасьля коскі, ён, здавалася, гатовы быў здацца. Аднак тут у яго пачаўся другі подых, і праз 11 гадзінаў пасьля пачатку ён пабіў свой асабісты папярэдні рэкорд. У суботу пасьля апоўначы ён дасягнуў 80 тысячаў знакаў пасьля коскі, паведамляе newsru.com.

У верасьні мінулага года ён здолеў назваць адносіны даўжыні акружыны да дыямэтра з дакладнасьцю да 54-тысячных (дадзены рэкорд пакуль не зьяўляецца афіцыйным). Афіцыйным рэкарцмэнам зараз зьяўляецца іншы японец. У 1995 годзе ён назваў лічбу "пі" з дакладнасьцю да 42195-га знака пасьля коскі.

Калі прадстаўнікі "Кнігі рэкордаў Гінэса" прызнаюць рэкорд, Харагучы афіцыйна будзе прызнаны самым вялікім знаўцам лічбы "пі" у сьвеце.

Baj 03:33, 06/07/2005 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0677 seconds.