Стаць акцёрам і навучыцца фехтаваць

Творчы калектыў «Майстэрня  ўражанняў» запрашае 19 красавіка на сваю інтэрактыўную праграму «Несапраўдны тэатр Пане Каханку». Слухачы пачуюць байкі беларускага Мюнхгаўзена, паспрабуюць сцэнічнае і рэальнае фехтаванне, змогуць вывучыць практыкаванні для паляпшэння дыкцыі, развучыць танцывальныя па, прыняць ўдзел у гульнях і на некаторы час стаць акцёрамі. 

Прадмова. Сябар князя Караля Станіслава Радзівіла – пан Міхал Бароўскі – атрымаў запрашэнне ад Пане Каханку на прэм’еру новага спектакля ў яго тэатры. Са сваёй добрай знаёмай, пані Альжбетай Балтоўскай, яны заходзяць у арт-кавярню і заміраюць у здзіўленні: ні сцэны, ні дэкарацый, ні акцёраў! Няўжо вялікі выдумшчык і фантазёр іх разыграў? Аднак неўзабаве высвятляецца, што гэта не зусім розыгрыш – спектакль адбудзецца! Вось толькі акцёрамі ў ім будуць наведвальнікі арт-кавярні... Не адразу, спачатку трэба прайсці нялёгкую акцёрскую навуку. Сам пан Караль Станіслаў разам са сваёй сястрой Тэафіліяй успомняць урокі сваёй матулі Уршулі Радзівіл!

Імпрэза адбудзецца 19 красавіка ў першай менскай музейнай кавярні «Арт-дворык» Нацыянальнага мастацкага музея. Пачатак: 19:00. Квіткі можна набыць у касе музея. Кошт квіткоў: 30 000. Даведкі: (017) 327 71 63, (017) 321 22 09. 

11:55, 12/04/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0504 seconds.