Выстава коміксаў міжнароднага праекту «Рэспект» і майстар-клас

13-14 красавіка адбудзецца майстар-клас ад рускіх стваральнікаў коміксаў Аляксея Іорша (стваральнік комікс-студыі «КОМ» і аўтар «Респекта») і Насці Галашынай (каардынатарка праекта «Респект» у Расіі). Двухдзённы майстар-клас па стварэнні коміксаў прадугледжвае шэраг воркшопаў, прагляд кіно і дыскусію. Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца па 11 красавіка. 

Майстар-клас пройдзе у «ДК ЛяМора» па адрасе 2-я вул. Шчорса 7а. Пачатак: 14:00. Працоўная мова — руская. Даведкі: respect.belarus@gmail.com.

Таксама 13 красавіка ў 19:00 адкрыецца выстава коміксаў міжнароднага праекта «Респект». 

«Навучыўшыся паважаць сябе як асобу, чалавек зможа з павагай ставіцца да іншых людзей і культур. І гэта на любым узроўні, не важна ці ідзе гаворка пра суседзяў, вулічных гандляроў ці пра міграцыю як пра глабальную з’яву. Ты не павінен любіць свайго суседа, проста пачні яго паважаць», — лічаць стваральнікі праекта «Респект». 

Выстава адкрыецца 13 красавіка ў «ДК ЛяМора» (2-я вул. Шчорса 7а) і працягнецца да 23 красавіка. Уваход вольны. 

19:08, 09/04/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.