Diorama ў Менску
11 красавіка ў клубе Re:Public упершыню ў Менску выступае гурт Diorama пры падтрымцы гурта Cold in May.
Інтэлектуальны, насычаны нетрывіяльнымі ідэямі музычны свет Diorama бударажыць уяўленне слухачоў з 1996 года. На рахунку ў групы восем альбомаў. Нягледзячы на тое, што стыль музыкі Diorama часта вызначаюць як synthpop, electropop, future-pop, ён не ўпісваецца ў рамкі звыклых шаблонаў: кожная кампазіцыя нясе ў сабе ўнікальнае і пазанвальнае гучанне. І адзін з асноўных кампанентаў шматграннага гучання - эмацыйны, яркі і таямнічы сваім магнетызмам вакал Торбена Вендта.
Новы альбом гурта «Even the Devil Doesn't Care» ўбачыў свет 25 студзеня і ўжо паспеў атрымаць мноства захопленых водгукаў слухачоў і крытыкаў.
Квіткі:
220000 (танцпол, першыя 100 білетаў),
240000 (танцпол, папярэдне),
300000 (танцпол, у дзень канцэрту),
350 000 (столікі).
Даведкі па тэлефоне +375 44 7978321 і на сайце diorama.ifeel.by.