У беларускіх ВНУ скарочаны набор на гуманітарныя спэцыяльнасьці

Набор на гуманітарныя спэцыяльнасьці ў ВНУ - эканамічныя, юрыдычныя, пэдагагічныя - скарочаны ў гэтым годзе. Міністэрства адукацыі тлумачыць гэта тым, што рынак працы перанасычаны спэцыялістамі гуманітарнага профілю.

Набор студэнтаў скарочаны ня толькі ў дзяржаўныя, але й у прыватныя ВНУ.

Адзіная ВНУ, якую не закранулі зьмены, - Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт.

Аднак і ў іншых ВНУ такія спэцыяльнасьці па магчымасьці стараюцца не ліквідаваць, а перакваліфікаваць. Напрыклад, у Беларускім Нацыянальным Тэхнічным унівэрсытэце ў раней папулярнай прафэсіі "Эканоміка й кіраваньне на прадпрыемстве" зьявіўся дадатак -- "машынабудаўнічага профілю", у "аграрна-тэхнічным" адпаведна - "сельскагаспадарчага".

Паводле "Минск-Новости"

09:56, 15/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3031 seconds.