Конкурс ідэй, каб прадставіць Беларусь на фестывалі «Ноч культуры» ў Вільні

Абвешчаны конкурс ідэй сярод беларускіх творцаў, якія б хацелі прадставіць Беларусь на вялікім фестывалі «Ноч культуры», што пройдзе з 5 на 6 ліпеня ў Вільні.


У час мінулагодняй «Ноч культуры». Фота Kęstučio Vanago/BFL

«Ноч культуры», адзін з галоўных культурных праектаў Вільні, ладзіцца ўжо сёмы раз. Гэта вялізнае свята, у час якога цэнтр Вільні на ўсё ноч запаўняюць каля тысячы творцаў і сотня тысячаў наведвальнікаў. Кожны можа пазнаёміцца не толькі з культурай Літвы: тэатрам, перформансамі, паэзіяй — але і творцамі з усяго свету. Да прыкладу, у час мінулай «Ночы культуры» галоўнай фішкай з 150 іншых падзей стаў выступ японскіх майстроў і кімано-выстава на гары Таўро. Сёлета «Ноч» пазначыць сабой момант, калі Літва стане на чале Еўрапейскага саюза.

Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» (Літва) абвяшчае конкурс ідэй для прэзентацыі Беларусі ў межах гэтага фестывалю. Умова простая: падчас «Ночы культуры» павінная быць прадстаўленая шматграннасць беларускай культуры. Найбольшы прыярытэт нададуць тым ідэям, якія ставяць сваёй мэтай беларуска-літоўскі культурны дыялог і абмен, а таксама рэпрэзентуюць Беларусь як неад’емную частку еўрапейскай прасторы.

Каб узяць удзел у адборы, варта запоўніць анкету па гэтай спасылцы. Дэдлайн — 26 сакавіка.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1078 seconds.