Навошта расійскі міністр падмануў беларускіх студэнтаў?
6 сакавіка міністр адукацыі і навукі Расіі Дзмітры Ліванаваў запрасіў беларускіх студэнтаў на зімовую Алімпіяду, што адбудзецца ў Сочы ў 2014 годзе. Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі, каб папрацаваць ну буйной спартыўнай падзеі ў якасці валантораў. Аднак, як высветлілася, тое зрабіць немагчыма.
«Ёсць цэлая праграма падрыхтоўкі валанцёраў для сочынскай Алімпіяды. Беларускія студэнты расійскіх ВНУ ўжо ўдзельнічаюць у гэтай праграме, яна адкрытая і для студэнтаў з Беларусі», — заявіў Дзмітрый Ліванаў на сустрэчы ў Маскве з беларускім міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам.
Па словах міністра, уся неабходная інфармацыя ёсць на сайце аргкамітэту «Сочы-2014» і грамадзяне Беларусі могуць звярнуцца на гэты сайт.
Аднак беларусаў чакала расчараванне. Тыя, хто прачытаў заклікі расійскага міністра на шматлікіх беларускіх навінавых сайтах і звярнуліся на старонку Алімпіяду, пабачылі на ёй толькі адно: набор валантораў скончаны. Пра дадатковыя магчымасці для беларускіх студэнтаў не гаварыцца ні слова.