Студэнтка прадставіла свае грудзі пад рэкляму
Студэнтка з Унівэрсытэту Манчэстар Мэтраполітан выставіла на вядомы Інтэрнэт-аукцыён eBay уласныя грудзі, якія гатовая прадставіць у якасьці рэклямнага месца на час штогадовага рок-фэстывалю ў Гластонбэры. Кет родам з штату Вірджынія (ЗША) і зараз навучаецца на фатографа.
Таму, хто прапануе найбольшы кошт, 25-гадовая Кет Камп прапануе намаляваць на яе аголеных грудзях які-небудзь рэклямны слоган. Прапанова дзяўчыны ўжо зацікавіла шэраг кампаніяў і нават прыватных асобаў. Скарыстаць дзявочыя грудзі ў якасьці рэклямнага месца пажадалі фірма па вырабленьні офіснай мэблі, колькі вэб-сайтаў, а так сама нейкі мужчын, які зьбіраецца такім арыгінальным чынам зрабіць прапанову сваёй каханай.
Хлопец Кет, 37-гадовы Джо, не стаў адставаць ад сваёй дзяўчыны і таксама выставіў на аўкцыён свае мужныя грудзі. Праўда, на дадзены момант ён атрымаў толькі адну прапанову -- ад садовнічага таварыства.
Нядаўна Кет давялося прайсьці досыць сур’ёзнае выпрабаваньне -- у яе ў грудзях выявілі пухліну і падазравалі найгоршае. Але, на шчасьце, усё абышлося. На памяць пра перажыты страх, студэнтка зьбіраецца перадаць часьціну атрыманых ад аўкцыёну грошаў на кампанію па барацьбе з ракам малочнай залозы.