Стыпендыя для беларускіх вучняў у каледжах Італіі і Галандыі

United World Colleges аб’яўляе конкурс для беларускіх вучняў на атрыманне стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі і Галандыі.

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыяту (International Bacalaureat). Тэрмін навучання — 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2013 г.

Конкурс адбываецца ў 2 этапы. На першым да 25 сакавіка 2013 г. на адрас uwcblr@gmail.com трэба даслаць наступныя дакументы:

  • Эсэ на тэму «Маё любімае свята» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах),
  • копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год,
  • характарыстыку класнага кіраўніка,
  • а таксама копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія пройдуць у другі тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 14 красавіка 2013 г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўню і асабістых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Пераможцы конкурсу (звычайнай 2–4 чалавекі) атрымаюць магчымасць атрымаць адукацыю ў каледжы UWC of the Adriatic (Італія) ці каледжы UWC Maastricht (Галандыя).

Падрабязней на сайце UWC Belarus

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.