Студэнт, пагражаючы пісталетам, трапіў на прэм'еру мультфільма Мадагаскар

У калінінградзкім кінатэатры ўвечары 2 чэрвеня адбыўся ўзбройны інцыдэнт. Па дадзеным КУС вобласьці, два студэнты аднаго з гарадзкіх ВНУ спрабавалі прайсьці без квіткоў на прэм'еру анімацыйнай камэдыі "Мадагаскар".

Калі кантралёр не пусьціла маладых людзей у залю, адзін зь іх дастаў пісталет і пачаў пагражаць, паведамляе ІА REGNUM.

Пасьля пагрозаў жанчына дазволіла студэнтам прайсьці ў кіназалю, аднак потым адразу ж выклікала міліцыю.

Група хуткага рэагаваньня, што прыбыла на месца здарэньня, затрымала й абяззброіла студэнта. Узбуджана крымінальная справа.

Baj 00:00, 06/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2435 seconds.