У аграрным унівэрсытэце Луганска (Украіна) затрыманы выкладчык-хабарнік
Супрацоўнікі дзяржслужбы па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю Луганскага гарадзкога кіраваньня ўнутраных спраў выявілі факт хабарніцтва ў Нацыянальным аграрным унівэрсытэце.
Як паведамілі ў КМУС Украіны ў Луганскай вобласьці, на "гарачым" быў затрыманы асыстэнт аграрнага унівэрсытэта -- пры атрыманьні хабару ў момант здачы іспыта ад студэнтак 4-га курса. Выкладчык выставіў кошт 550 грыўняў за пасьпяховую здачу іспыта.
Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, паведамляе «Схід.info».
Каментары праз FACEBOOK