Антыбальшавіцкія песні з Гародні
Малады гарадзенскі гурт, што летась прэзентаваў свой дэбютны альбом пра беларускі супраціў Саветам, выступіць у Графіці. Музыкі ўжо паспелі даць некалькі канцэртаў у беларускіх гарадох, таксама ў Варшаве, а цяпер яны працуюць над новай кружэлкай.
«Людзі на балоце» выступяць 25 студзеня ў паб-клубе у «Графіці». Кошт квіткоў: 60 000 рублёў папярэдне, 80 000 рублёў у дзень канцэрту. Даведкі: 638-4444.
Каментары праз FACEBOOK