Студэнты Нямеччыны супраць плянаў эканоміі

Яны зьехаліся з усёй Ніжняй Саксоніі (фэдэральная зямля ў Нямеччыне), каб пратэставаць супраць мільённых скарачэньняў у вышэйшых навучальных ўстановах. 18 000 студэнтаў сабраліся ў сераду (12 лістапада) ў Гановэры.

Каля 18 000 студэнтаў з усёй Ніжняй Саксоніі аглушальным сьвістковым канцэртам пратэставалі супраць мільённых скарачэньняў у вышэйшых навучальных ўстановах, паведамляе sueddeutsche.de.

На перапоўненай Опэрнай плошчы ў Гановэры яны рэзка крытыкавалі заплянаваныя скарачэньні месцаў ва ўнівэрсытэтах і прафэсійных вышэйшых школах.

Студэнты, прадстаўнікі прафсаюзаў і апазыцыйныя палітыкі акрэсьлілі палітыку ўрада як "праграму па зьнішчэньні вну". Акрамя гэтага яны прайшлі праз цэнтар горада з плякатамі пратэсту, сьвісткамі і трунамі як сымбалем сьмерці адукацыі.

ДАВЕДКА

Вну Ніжняй Саксоніі мусяць зэканоміць у наступным годзе 40,6 мільёнаў эўра, а ў 2005 годзе - яшчэ каля 10 мільёнаў. Шматлікія спэцыяльнасьці мусяць быць скарочаныя ці аб'яднаныя. Прафэсійныя вышэйшыя школы ў Нінбургу/ Вэзэры і Букстэгудэ паводле плянаў скарачэньня, прапанаваных міністрам навукі Лутцам Штратманам (ХДУ), павінны ўвогуле зачыніцца. Ва ўнівэрсытэце Гановэр перад пэрспэктывай скарачэньня стаяць традыцыйна заможныя факультэты сацыялёгіі і раманістыкі.

Студэнты з усёй фэдэральнай зямлі зьехаліся аўтобусамі і цягнікамі ў Гановэр. На іхніх транспарантах акрамя іншага можна было прачытаць: "Хто эканоміць на адукацыі, разбурае будучыню".

Прадстаўнік студэнцкіх камітэтаў Зэбасьцьян Макоўка заявіў:

"Палітыка зямельнага ўраду прывяла да беспрэцэдэнтнага крызысу адукацыі ў Ніжняй Саксоніі".

Вну аказаліся не падрыхтаванымі да такіх радыкальных крокаў. Студэнты пратэставалі таксама супраць магчымага ўвядзеньня падаткаў на навучаньне, на якіх настойваюць як міністар навукі, так і ўрадавыя фракцыі. Але на дадзены момант падаткі на навучаньне заканадаўча забароненыя.

kipryda 15:00, 15/11/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.