У Санкт-Пецярбурзе Адзіны Дзяржаўны Іспыт (АДІ) здаваў 69-гадовы выпускнік

3 чэрвеня, у пятніцу, у Санкт-Пецярбурзе праходзіў Адзіны Дзяржаўны Іспыт па расейскай мове. На ўдзел у іспыце падалі заяўкі 44 033 чалавека. З іх 1825 - выпускнікі мінулых гадоў ці пачатковых і сярэдніх прафэсійных навучальных установаў.

Як паведаміў кіраўнік аддзела мадэрнізацыі Камітэта па адукацыі адміністрацыі Санкт-Пецярбурга Леанід Ілюшын, сярод выпускнікоў мінулых гадоў падаў заяўку на здачу іспыта і быў зарэгістраваны грамадзянін 1936 года нараджэньня, які скончыў сярэднюю школу ў 1950 годзе, паведамляе ІА REGNUM.

Baj 10:11, 06/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0658 seconds.