Семінар па культурным праектаванні

Семінар  «Культурнае праектаванне. Ад ідэі да рэалізацыі» пройдзе 15 снежня. На ім беларускія і замежныя эксперты раскажуць пра культурнае праектаванне рэалізаваных праектаў у Беларусі, Расіі, Германіі, таксама пра асновы праектавання і дадуць парады пачаткоўцам.

У якасці трэнераў выступяць Надзея Ількевіч (MA in Cultural Management) і Ігар Ласіцкі (эксперт у нефармальнай адукацыі). У семінары таксама возьмуць удзел эксперты: Валерыя Сабірава (менеджэр праектаў Асацыяцыі Менеджэраў Культуры Расіі), Вольга Лукінава (піяр-менеджэр Расійска-Брытанскай магістратуры «Московская Высшая Школа Социальных и Экономических наук»), Марына Федзюшкіна (менеджар праектаў Цэнтра творчага развіцця), Аляксей Стрэльнікаў (кандыдат мастацтвазнаўства, тэатральны крытык).

Регістрацыйны ўнёсак 30 000 рублёў. Семінар пройдзе з 14:00 да 17:00 у рок-бары «Йо-Ма-Йо» (Даўгабродская, 24). Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца. Даведкі: +375293792254. 

16:50, 31/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.