Вандроўнік, што аб'ехаў усе краіны свету: «У Беларусі ўсё яшчэ ёсць КДБ»

Вандроўнік з Вялікабрытаніі Грэйм Х’юз у 33 гады стаў першым у гісторыі чалавекам, які наведаў 201 краіну і пад час сваіх вандраванняў ніводнага разу не скарыстаўся авіятранспартам. Вандроўка адбывалася на аўтобусах і аўтастопам, на цягніках, параходах і нават на грузавых судах. У сваіх нататках Грэйм асабліва адзначыў беларускае КДБ.

article-0-16394C8D000005DC-203 634x440
Фініш вандроўкі ў Паўднёвым Судане, праз чатыры гады пасля старту ў Ліверпулі на Новы год 2009

Як піша The Daily Mail, каб праехаць усе краіны, што ўваходзяць у ААН, а таксама шэраг непрызнаных тэрыторый, Грэйму спатрэбілася 1 426 дзён. 26 лістапада амаль чатырохгадовая вандроўка скончылася ў Джубе, сталіціы Паўднёвага Судану. Да старту Х’юза з роднага Ліверпуля на Новы год 2009 такой краіны яшчэ нават не было.

Падчас вандровак Грэйм перажыў шмат вострых і небяспечных прыгод. Яму давялося пратрымацца чатыры дні у дзіравай лодцы ў адкрытым акіяне, каб дабрацца да Каба-Вердэ, ён тыдзень правёў за кратамі ў Конга, бо яго прынялі за «шпіёна», а ў Філіпінах ён ледзь выратаваўся ад ісламскіх фундаменталістаў.

Аднак Грэймава вандроўка па Беларусі аказалася адной з самых хуткіх з ягонага спісу. Як толькі брытанец дабраўся да беларускай мяжы, ён проста падышоў да мытнага паста. Пасля гэтага Грэйм, які тэхнічна ўвайшоў на тэрыторыю краіны, быў развернуты ды высланы назад працягваць свой шлях.

Беларусь апынулася 55 краінай, якую наведаў Грэйм, і адзінай еўрапейскай, што ён адзначыў у сваіх нататках:

«Нічога новага — там усё яшчэ ёсць КДБ».


Грэйм Х'юз

Нягледзячы на тое, што авантурная вандроўка скончылася, Х’юз не збіраецца купляць квіток на самалёт у бліжэйшы час. Зараз ён жадае працягнуць свае прыгоды і вандраваць па Афрыцы.

«Я люблю вандраваць. Думаю, што прычынай было жаданне праверыць, як гэта можна вандраваць аднаму амаль без грошаў, — кажа Грэйм Х’юз. — Таксама я хацеў паказаць, што свет не такі вялікі і страшны, і насамрэч поўны людзей, якія жадаюць вам дапамагчы, нават калі вы чужынец».

Хутчэй за ўсё, Грэйн трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса як чалавек, які наведаў 201 краіну без выкарыстання авіятранспарту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.