Навукоўцы Расеі рыхтуюць акцыю пратэста супраць рэформы навукі

Навуковая грамадзкасьць адрэагуе на падрыхтаваны кіраўніцтвам расейскай акадэміі навук (РАН) плян мадэрнізацыі масавай акцыяй пратэсту. Яна адбудзецца 24 траўня ў 15.00 каля будынку расейскага ўраду (Белы Дом).

На думку пратэстуючых, рэалізацыя падрыхтаванага прэзыдыюмам РАН і ўзгодненага з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі праекта рэфармаваньня расейскай навукі прывядзе да яе поўнага разбурэньня, паведамляе gazeta.ru.

Плян прадугледжвае значнае павелічэньне фінансаваньня толькі часткі акадэмічных навуковых установаў. Патрэбнага фінансаваньня астатніх навуковых арганізацыяў не прадугледжваецца.

Baj 12:00, 18/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2582 seconds.