У Менску гарэў Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый БДУ

У будынку па адрасе Рэвалюцыйная, 11 у Менску здарыўся пажар. Ратавальнікі кажуць пра праблемы з праводкай. Ахвяраў няма, але 400 чалавек прыйшлося эвакуяваць.

Як паведамляе сайт МНС, пажар здарыўся на чацвёртым паверху будынку, у якім месцяцца Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый БДУ, юрыдычны каледж і іншыя навучальныя ўстановы.

Зрэшты, агню не было: ішоў дым, бо тлела ізаляцыя электраправодкі. Пажарнікі даволі хутка вызначылі крыніцу ўзгарання, аднак дабрацца да самога корпусу БДУ, што месціцца ў самым цэнтры Менску, атрымалася не адразу: перашкаджалі аўтамабілі.

«Мяркуецца, што прычына пажару — парушэнне правілаў эксплутацыі элетрасетак і электраабсталявання», — гавораць ратаўнікі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.