Выкладчыкі Уральскага каледжа нерухомасьці і кіраваньня абвесьцілі забастоўку

Выкладчыкі екацерынбурскага Уральскага каледжа нерухомасьці і кіраваньня абвесьцілі забастоўку. Як паведаміў адзін з пэдагогаў, у мінулую пятніцу калектыў навучальнай установы практычна ў поўным складзе напісаў заяву аб прыпыненьні працы. Прычынай сталася нявыплата заробку напрацягу двух месяцаў.

"За красавік мы заробак не атрымалі зусім, а за сакавік нам выплацілі толькі 50%, як мы разумеем, каб не было складу злачынства. Ужо некалькі дзён мы не працуем. 250 студэнтаў сядзяць у аўдыторыях і ня ведаюць, чым заняцца. Размовы з дэрэктарам каледжа ні да чаго не прыводзяць - ніякай адэкватнай рэакцыі зь яго боку не назіраецца. Ён нам кажа, што ў нявыплаце заробкаў вінаватыя заснавальнікі, але ў дадзены момант яны адпачываюць у Турцыі і калі вернуцца - невядома", - сказаў выкладчык каледжа, які пажадаў застацца невядомым.

Па словах пратэстуючых, навучаньне ў каледжы платнае - ад 25 тысячаў рублёў за год, паведамляе nr2.ru.

Baj 23:00, 17/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3201 seconds.