Выйшаў фільм пра гісторыю беларускамоўнай музыкі

Дакументальны фільм пад назовам «Мова. Музыка. Маладосць», што быў створаны з ўдзелам культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба» з’явіўся 13 лістапада на YouTube.

«Праз гады, праз забароны, праз непаразуменні ліецца музыка, словы якой гучаць па-беларуску. 80-я, 90-я, 2000-я гады — мы прасачылі шлях развіцця і фармавання беларускамоўнай музычнай плыні», — з такіх словаў пачынаецца стужка.

40-хвілінная дакументалка з удзелам Вітаўта Мартыненкі, Вінцука Вячоркі, Vinsent'а ды інш. распавядае шмат цікавых фактаў і яскравых падзей з музычнай прасторы Беларусі.

«Ідэя фільму ўзнікла мінулай восенню, калі я арганізаваў невялікі канцэртны тур Vinsent’a па Беларусі. Усе канцэрты здымаў Аляксандар Крупіна. Таму назбіралася шмат відэа, з якім мы спачатку не ведалі што рабіць, а пасля нарадзілася ідэя зрабіць дакументальны фільм пра творчае жыццё беларускамоўных музыкаў. Але паступова, калі мы ўжо пачалі прапісваць сцэнар, то ідэя трансфармавалася ў больш шырокую — зрабіць фільм, які паказвае гісторыю беларускамоўнай альтэрнатыўнай музычнай плыні ад яе зараджэння да сёння», — кажа адзін з аўтараў Павал Белавус. 

Фільм «Мова. Музыка. Маладосць»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.