«Океан Ельзи» выступяць у Менску перад творчым адпачынкам

Украінцы «Океан Ельзи» 7 снежня на «Мінск-Арэне». Гурт сыграе канцэрт у падтрымку альбому «Dolce Vita».  

Перад сваім творчым адпачынкам украінскія музыкі адыграюць канцэрт у Менску, які будзе суправаджацца светлавым шоў. Пасля гэтага музыкі сыдуць адпачынак мінімум на чатыры месяцы.

Песні «ОЕ» разумеюць у шмат краін СНД без перакладу, яны надзвычай эмацыйныя і меладычныя. На менскім канцэрце яны выканаюць вядомыя хіты, таксама мала знаёмыя песні з «Dolce Vita». Гурт папулярны сярод людзей рознага ўзросту: калі вам 15, то вы ведаеце прынамсі песню «Без бою» на памяць, калі 30 — вы, напэўна, паспелі завесці дзяцей пад «Я так хочу», калі вам 50, то хутчэй за ўсё вы ламаеце галаву над сэнсам песні «911». 

Канцэрт пачнецца 7 снежня ў 20:00 на «Мінск-Арэне». Квіткі можна набыць па тэлефоне: (029) 650 11 33 і на сайце: allstars.by

12:26, 30/08/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.