Менская шляхта шакавала беларускую правінцыю ўзброенымі разборкамі

Менская шляхта, што днямі выправілася аўтаспынам у бок ВКЛ, працягвае шакаваць рэгіёны сваімі выхадкамі. Дабраўшыся да мястэчка Рубежэвічы, шляхта зладзіла ў мясцовай алеі помнікаў сур’ёзную бойку. Але аўтаспынныя дасягненні шляхты апынуліся значна слабейшымі за вайсковыя: падвезці арыстакратыю ў ВКЛ ніхто так і не наважыўся.

Падчас імправізаванага падарожжа ў прасторы і часе акцёры «Майстэрні ўражанняў» ставілі сцэны з жыцця беларускай шляхты там, дзе толькі было магчыма. Напрыклад, у мястэчку Рубяжэвічы.

Дарэчы, міліцыя на бойку не адрэагавала. Затое прыцягнула ўвагу мінакоў.

Ці ў мястэчку Літва.

Дарэчы, шляхце прыйшлося дабірацца ў Літву ўласнымі сіламі: аўтаспыншчыкаў «на сеймік і Валожын» і ў «пекла» ніхто так і не падабраў.

«Паездка пакінула дзіўнае ўражанне: быццам бы гэта мы павінныя былі здзівіць людзей, а на самой справе яны здзівілі нас — яны нічым не дзівіліся, — кажа адзін з удзельнікаў вандроўкі Віктар Каравай. — Такое ўражанне, што шляхцічы і пачваркі ходзяць па нашых населеных пунктах рэгулярна!»

«Няясна, праўда, добра гэта ці дрэнна — адсутнасць цікаўнасці. І калі стрыманасць на вуліцах яшчэ можна растлумачыць сціпласцю і ненадакучлівасцю, то нежаданне спыніць аўтамабіль і падкінуць дзяўчыну ў касцюме шляхцянкі выклікае здзіўленне. Няўжо баяцца? Магчыма, гэта тэма для сур’ёзнага псіхалагічнага даследавання…»

Поўную гісторыю глядзіце на holiday.by

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.