Цікавіць магістратура ў ЗША? Пашукаем разам!

26 кастрычніка ў амбасадзе ЗША у Менску адбудзецца сустрэча «Цікавіць магістратура ў ЗША? Пашукаем разам!», на якой будуць прэзентаваныя магістэрскія праграмы ў Злучаных Штатах. Таксама на імпрэзе можна будзе пачуць парады па методыцы пошуку навучальных праграм.

На сустрэчы кожны жадаючы зможа атрымаць дэталёвую інфармацыю аб навучанні ў магістратурах у ЗША. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на магістратуры ў галіне бізнэсу і права.

Доступ вольны. Для ўдзелу ў прэзентацыі неабходна даслаць імя, прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), грамадзянства на і-мэйл advising@ehu.lt да 09:00 25 кастрычніка. Пачатак прэзентацыі ў 15:30 26 кастрычніка.

У гэты ж дзень магчымыя індывідуальныя кансультацыі альбо кансультацыі ў малой групе. Для ўдзелу ў індывідуальнай кансультацыі неабходна даслаць асобную заяўку да 09:00 25 кастрычніка на і-мэйл advising@ehu.lt, дзе пазначыць час кансультацыі, імя, прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), грамадзянства.

Магчымы час індывідуальнай кансультацыі:

  • 14.00-14.30 
  • 14.30-15.00 
  • 15.00-15.30
Падрабязнасці на старонцы мерапрыемства ў Facebook.

19:11, 10/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0898 seconds.