Лекцыя вядомага расейскага стрыт-арцера

29 верасня ў Музеі сучаснага мастацтва Кирилл КТО прачытае лекцыю пра крызіс культуры графіці на постсавецкай прасторы, а таксама падзеліцца ўласным мастацкім досведам.

Кірыл - адзін з самых вядомых расійскіх стрыт-арцераў, арганізатар праектаў GoVEGAs (2003), «Гопстоп» (2004), Original Fake (2005) и «Винзавод» (2006).

Мастак даследуе гарадскі асяродак, тэндэнцыі і накірункі стрыт-арту. 

«Я часам хачу, каб вуліца была недэмакратычнай, каб усіх хапалі за ногі, за рукі і ўвогуле, каб быў хардкор і прымалава. Гэта выкліча селекцыю, і застануцца толькі стойкія», — кажа стрыт-арцер.

Вядомыя працы Кірыла: No name no fame no shame (2009), «Никто и звать никак» (2010), «Много букоф» (2010), «Святые Пустые Места» (2011),«Стена». 

Лекцыя пройдзе 29 верасня ў будынку Музея сучаснага мастацтва, пачатак у 14:00.

Уваход: 12 тысячаў рублёў. 


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.