Фэст «Камяніца» пройдзе без «Крамбамбулі»

Лявон Вольскі, які сёння святкуе дзень народзінаў, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што фэст «Камяніца» пройдзе без удзелу «Крамбамбулі».

Ад іншых каментароў на гэты конт гурт устрымліваецца да панядзелка:

«А цяпер крыху ветру і дажджу: заўтра фэст "Камяніца" пройдзе без удзелу "Крамбамбулі". Дарагія мае слухачы! Раю вам усё адно прыехаць на фэстываль, бо там заўжды добрая, прыязная атмасфэра, класныя гурты і адэкватныя, адказныя арганізатары. Прыедзьце і атрымайце асалоду! Калі трэба камэнтары, яны зьявяцца ў панядзелак. Дзякую за разуменьне! Не крыўдуйце й не пераймайцеся!)))» — піша Лявон.

«Камяніца» адбудзецца традыцыйна ў дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо 15 верасня з 12 да 21 гадзіны. Сярод іншых заяўленых выступоўцаў «Ліцвіны», «FolkRoll» i Наста Някрасава, «Pawa», «Re1ikt», «Irdorath», «Silver Sky», а таксама расейскі гурт «Іван Купала», які будзе выконваць народныя спевы Палесся.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1104 seconds.