У музеі сучаснага мастацтва выставілі ложак з памятай бялізнай

У Менску адчынілася выстава EXIT-ІІ.

Інстытут імя Гёте прапанаваў сучасным беларускім мастакам пяць класічных нямых нямецкіх фільмаў 20-х гадоў, каб потым яны зрабілі рэфлексію ў форме інсталяцый. Свае ўражанні ад фільма «Рукі Орлака» мастачка Антаніна Слабодчыкава перадала ў форме ложка з жаночымі валасамі, што сімвалізуе каханую галоўнага героя фільма, якая ўвесь час знаходзіцца ў чаканні. На выставе таксама прадстаўленыя працы Аляксандра Барташэвіча, Міхаіла Гуліна, Таццяны Кандраценка, Зоі Луцэвіч, Вольгі Сазыкінай. На другім паверсе музея можна праглядзець фільмы, якія сталі асновай выставы: «Метропаліс», «Рукі Орлака», «Голем, як ён прыйшоў у свет», «Кабінет доктара Калігары», «Насферату — Сімфонія вусцішы».

9 верасня з 18 да 23 гадзіны на пляцоўцы перад Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца паказ кінастужак нямецкага экспрэсіянізму, а таксама чакаюцца выступы Насты Лабады, Уладзіслава Бубна, гурта «Князь Мышкін» .

Выстава будзе працаваць да 15 верасня.

Фота: Юля Сакалоўская

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0694 seconds.