На Камяніцы ўпершыню выступяць дзеці

На фолк-фэсце 15 верасня выступяць таксама Крамбамбуля, FolkRoll i Наста Някрасава, Re1ikt і інш.

Арганізатары фэсту рыхтуюць шэраг неспадзяванак, сярод якіх традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, выставы мастакоў і фатографаў, а таксама дзве сцэны. На галоўнай сцэне чакаюцца выступы беларускіх гуртоў «Ліцвіны», «Крамбамбуля», «FolkRoll» i Наста Някрасава, «Pawa», «Re1ikt», «Irdorath», «Silver Sky». Адмысловы госць фэставаля расейскі гурт «Іван Купала», які будзе выконваць народныя спевы Палесся. На аматарскай сцэне спяваць будуць дзіцячыя і дарослыя калектывы.

«У Беларусі вельмі мала фэстаў, дзе можна пабачыць дзяцей. Камяніца акурат такі фэст, дзе побач з дарослымі могуць выступіць і дзеці. Заявак на аматарскую сцэну прыйшло даволі шмат- 14. Нават прыйшла заяўка ад гурту з дзіцячага садка з Гомельскай вобласці, які рыхтуе адмысловую праграму архаічных спеваў», - адзначыла Руся на прэс-канфэрнцыі напярэдадні фэсту.

Камяніца адбудзецца традыцыйна ў дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо 15 верасня з 12 да 21 гадзіны. Для наведвальнікаў фэсту будзе арагнізаваны транспарт ад прыпынка «Малінаўка 6 » пачынаючы з 11 гадзін. Усе сабраныя грошы ад фэсту атрымлівае музей. Кошт квітка для дарослых 25 тыс., для школьнікаў - 12,5. Наведвальнікам дашкольнага ўзросту, а таксама гледачам у нацыянальных строях уваход бясплатны.

Фота: Юля Сакалоўская.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.