Міжнародны конкурс фотаздымкаў «The power of Imagination!»
Міжнародны конкурс фотаздымкаў арганізаваны ўніверсітэтам Вісмар (Нямеччына) у межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва 2012 года. Мэта конкурсу — прыцягнуць увагу да ідэі прадпрымальнасці праз мастацкія выявы, сабраныя ад удзельнікаў з усіх краін свету.
Як праводзіцца?
1 этап конкурсу праводзіцца ў кожнай краіне самастойна. У Беларусі ён арганізуецца Цэнтрам дзелавых камунікацый BEL.BIZ. 23 верасня Беларусь адбярэ 3 фіналістаў, працы якіх прымуць удзел у Міжнародным спаборніцтве.
2 этап міжнароднага спаборніцтва разгледзіць працы фіналістаў з больш чым 120 краін свету.
Умовы нацыянальнага адборачнага конкурсу
Да 23 верасня 2012 году аўтар дасылае на электронную пошту gew_belarus@bel.biz з пазнакай «The power of imagination!» фотаздымак ў фармаце JPG. Кожны фотаздымак павінен суправаджацца подпісам з указаннем прозвішча, імя, горада, кантактнага тэлефона, электроннай пошты, адрэсы, а таксама апісаннем (не больш чым 50 слоў).
У конкурсе могуць браць удзел фотапрацы прафесіяналаў і аматараў, створаныя аналагавым і/ці лічбавым метадамі з ужываннем любых тэхнічных і праграмных сродкаў. Змест фотаздымкаў павінен раскрываць моц і патэнцыял прадпрымальніцкіх ідэй.
З прац нацыянальнага конкурса будзе арганізавана выстава, прымеркаваная да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, які будзе праходзіць з 12 па 18 лістапада 2012 года.
Тры фіналісты вызначацца экспертным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія фатографы. Фіналісты нацыянальнага адбору атрымаюць каштоўныя падарункі, дыпломы і будуць урачыста ўзнагароджаны на буйных мерапрыемствах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ў лістападзе 2012.
Праца аднаго з пераможцаў леташняга конкурсу Pablo Barra з Чылі.
Фіналісты нацыянальнага адбору стануць удзельнікамі міжнароднага конкурсу фотаздымкаў і атрымаюць шанец выйграць адзін з трох галоўных прызоў:
- Першае месца
Digital SLR Camera Canon EOS 1100 D Kit + EF-S 18-55 IS II - Другое месца
Digital Bridge Camera Nikon Coolpix L120 - Трэцяе месца
Digital Compact Camera Canon IXUS 115 HS
Каментары праз FACEBOOK