Чылійскія студэнты спалілі тры аўтобусы на пратэстах супраць платнай адукацыі

У сталіцы Чылі студэнты у часе акцыі пратэсту супраць платнай адукацыі падпалілі тры аўтобусы. У сутыкненнях пацярпелі 49 паліцыянтаў і былі затрыманыя 75 дэманстрантаў.


Болей фота

Студэнты Чылі напэўна ці не самыя гарачыя навучэнцы на планеце. Яны рэгулярна страйкуюць і ладзяць разнастайныя акцыі пратэсту. У 2007 годзе чылійцы закідалі паліцыю камянямі з-за зменаў руху аўтобусаў, а годам раней выйшлі галышом на вуліцы Валпараісо супраць платных уступных іспытаў. Часам у акцыях чылійскіх студэнтаў прымаюць удзел да 800 тысяч чалавек.

Гэтым разам група студэнтаў ў часе чарговай акцыі пратэсту спыніла тры аўтобусы. Загадаўшы спярша пасажырам выйсці, студэнты падпалілі аўтобусы. У часе сутыкненняў з паліцыяй былі затрыманыя 75 чалавек.

Чылійскія студэнты такім чынам пратэстуюць супраць платнай вышэйшай адукацыі ў сваёй краіне, якая была ўсталяваная яшчэ ў часы дыктатара Піначэта. Сучасны урад плануе прыцягнуць каля 1 млрд даляраў падаткаў на адукацыю, але студэнцкія лідары лічаць гэты крок недастатковым.

Гена Рэй 21:02, 15/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0578 seconds.