«Сума тэхналогій» Генадзя Хацкевіча

У Галерэі «Ў» новая выстава.

Імя Генадзя Хацкевіча сёння легендарнае ў беларускай культуры. Гэта майстар, які не толькі пабудаваў свой індывідуальны мастацкі сусвет, - ён стварае свае ўласныя фізічныя законы і правілы. Сваю творчасць мастак лічыць глыбока навуковым працэсам. Яго працы будуюцца на тэхналагічных распрацоўках і навуковых адкрыццях. Сам жывапіс Генадзя Хацкевіча падобны на сусвет, які разбіваецца на фантастычныя схемы і па волі аўтара збіраецца ў выразную мастацкую структуру. Раскладваць жывапісную прастору на малекулы і збіраць яе нанова - галоўная творчая моц Хацкевіча. Своеасаблівы "малекулярны" жывапіс мастака выбудоўваецца на палатне паводле строгіх кампазіцыйных законаў, цалкам запаўняючы прастору карціны то фігуратыўнымі, то геаметрычнымі, то абстрактна-дэкаратыўнымі элементамі, — піша пра Хацкевіча мастацтвазнаўца Вольга Архіпава

Генадзь Хацкевіч — гэта і ёсць сума тэхналогій, ён схільны разважаць пра касмічныя, фізічныя, рэлігійныя канцэпцыі, пра неверагодныя метады здабычы энергіі для гіганцкіх заводаў і новых цывілізацый. Мастак, які стварае свой ідэальны сусвет, дзе жыццё і ёсць творчасць, дзе асоба і ёсць мастацкі твор. Падобны парадыз Генадзь Хацкевіч стварае і на сваіх палотнах.

13:43, 08/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.