Наваполацкіх студэнтаў затрымалі за распаўсюд газэтаў
Сёньня ў Полацкім Дзяржаўным Унівэрсытэце падчас распаўсюду незалежнага студэнцкага выданьня "Макасін" былі затрыманы два студэнта: Важэвіч Алег і Семенчукова Вольга. Затрыманьне праводзілі першы прарэктар унівэрсытэта Беларусава Натальля Леанідаўна і прарэктар па ідэалягічнай працы Цыганкоў Вікенцій Гаўрылавіч.
Затрыманых завялі ў кабінет рэктара і выклікалі міліцыю.
Супрацоўнікі "праваахоўных" ворганаў вырашылі, што студэнты парушылі артыкул 172.ч.3 - распаўсюд друкаванай інфармацыі без выходных дадзеных.
Увесь наклад газэты быў канфіскаваны. Пасьля складаньня пратаколу студэнтаў адпусьцілі.
Паседжаньні адміністрацыйнай камісіі пры Гарвыканкаме адбудуцца 28 красавіка (Важэвіч Алег) і 12 траўня (Семенчукова Вольга).
Каментары праз FACEBOOK