Electby.org распачаў зваротны адлік
У Беларусі зноў пачынае працу сайт грамадзянскага назіраньня за выбарамі Electby.org. Гэта адкрытая пляцоўка, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраньнямі і адчуваньнямі ад парлямэнцкіх выбараў.
Асноўная функцыя Electby.org — гэта збор паведамленьняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленьне зьяўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сыстэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленьні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сьведчаньні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
Карыстацца Electby.org стала яшчэ прасьцей і зручней. Паведамленьнямі з сайта можна падзяліцца са сваімі сябрамі ў сацыяльных сетках. Функцыя зваротнага адліку нагадвае колькі часу засталося да дня выбараў, а зручны электронны каляндар дапаможа лепш арыентавацца ў асноўных этапах выбарчай кампаніі.
«Абяцаньні кандыдатаў, агітацыйныя кур'ёзы, прымус да тэрміновага галасаваньня, ціск на актывістаў, махінацыі зь бюлетэнямі... З дапамогай Electby.org усе гэтыя штрыхі імгненна адлюструюцца на жывой мапе «Выбары 2012» — абяцаюць стваральнікі рэсурсу.
Сайт Electby.org быў створаны групай беларускіх медыя-актывістаў на плятформе Ushahidi ў 2010-м годзе