Менскіх школьнікаў масава навучаць кітайскай грамаце і гараскопу

«Бліжэй да сяброў» — такі немудрагелісты назоў займела праграма інстытуту кітаязнаўства імя Канфуцыя пры БДУ. У яе межах супрацоўнікі інстытуту спрабуюць далучыць беларускіх школьнікаў да кітайскай культуры і мовы. Карацей, расставіць сяброўскія прыярытэты ў моладзі.

Цягам акцыі «Бліжэй да сяброў» выкладчыкі інстытуту імя Канфуцыя будуць прыходзіць да школьнікаў на адкрытыя заняткі, на якіх распавядуць аб асновах кітайскага альфабэту і граматыкі, правядуць майстар-клясы па каліграфіі. Акрамя гэтага школьнікаў азнаёмяць з таямнікамі кітайскага гараскопу, перадае Мінск-Навіны.

Заадно выкладчыкі прарэклямуюць праграмы навучаньня ў Інстытуце кітаязнаўства БДУ.

Акцыя «Бліжэй да сяброў» пройдзе ў чатырох менскіх гімназіях і адной школе. У некаторых гэтых навучальных установах ужо існуюць клясы, у якіх дзеці вучаць кітайскую мову.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.