Дзесяткі тысячаў фінскіх студэнтаў-інжэнэраў пратэстуюць супраць недахопу працоўных месцаў

Каля 40 тысячаў студэнтаў інжэнэрных ВНУ Фінляндыі выйшлі ў сераду на вуліцы ў знак пратэсту супраць намераў Ураду скараціць колькасьць працоўных месцаў у гэтай галіне. Па словах студэнтаў, яны зараз вымушаныя вытрымліваць конкурс на надта малую колькасьць месцаў, калі тэхналягічны бум другой паловы 1990-х гадоў скончыўся.

“Калі бум завяршыўся, не было зроблена ніводнага кроку. Такая колькасьць студэнтаў-інжэнэраў набіраецца, але ж для іх няма працы”, - паведаміў Reuters кіраўнік Фінскага прафсаюзу студэнтаў інжэнэрнай сфэры.

tarka 11:50, 14/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.