Брытанскі ўнівэрсытэт будзе зьвязвацца са сваімі студэнтамі толькі праз SMS

Дэканатам Унівэрсытэта Вулвэрхэмптана надакучыла накіроўваць студэнтам тысячы лістоў зь любой нагоды – цяпер уся карэспандэнцыя будзе перасылацца пры дапамозе кароткіх тэкставых паведамленьняў. Гэта азначае, што навучэнцы ўнівэрсытэта атрымаюць магчымасьць атрымліваць на свой мабільны тэлефон SMS з раскладам заняткаў, адзнакамі і рэцэнзіямі на навуковыя працы.

Адмова ад традыцыйных лістоў на карысьць мабільнай карэспандэнцыі – частка грандыёзнага пляну, коштам больш за 7 мільёнаў даляраў, які ўключае ў сябе дальнейшае ўцягваньне найноўшых тэхналёгіяў у дзейнасьць унівэрсытэта.

“Хутчэй за ўсё, гэта стане першай у краіне, і самай буйной схемай арганізацыі масавай рассылкі, і гэта дапаможа нам хутка і эфэктыўна зьвязвацца са студэнтамі. Цяпер ім ня трэба прыходзіць і шукаць свае адзнакі на дошках аб’яваў”, - заявіў Джон Траксьлер, адзін з ініцыятараў SMS-рассылак, піша onliner.by.

Хацелася б, каб студэнты Вулвэрхэмптана ніколі не атрымлівалі SMS'ку з тэкстам: “Вы адлічаныя ў сувязі з акадэмічнай непасьпяховасьцю”.

01:35, 11/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0567 seconds.