«Юр’я, уставай рана» — старадаўняя песьня на новы лад

Да сьвята Юр’я этна-фольк гурт Guda і Дзьмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай юраўскай песьні.


Кадр зь нядаўняга кліпу Guda на яшчэ старадаўнюю песьню

Сёньня, 6 траўня, Юр’я – старажытнае вясновае сьвята ў гонар Сонца, скіраванае на забесьпячэньне ўрадлівасьці ў надыйшоўшым годзе. Пад час абрадавага юраўскага абыходу маладога жыта (руні), у часе гульняў моладзі пры жытнім полі выконваліся песьні-магічныя заклінаньні, ў якіх прасілі Юр’ю ўзяць ключы, адамкнуць зямлю і выпусьціць расу. Па апісаньнях этнографа П. Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. у часе абраду выбіралі дзяўчыну і апраналі яе ў белае адзеньне. Дзяўчыну садзілі на белага каня, прывязанага да слупа. Вакол іх дзяўчаты ў вянках вадзілі карагод (часам і па засеянай ніве) і сьпявалі песьні.

Да сьвята Юр’я на музычным партале Тузін гітоў фальклёрны гурт Guda і Дзьмітрый Дзямідаў, саўндпрадусар і музыкант (Indiga, Jingle Band) прадстаўляюць сучасную вэрсію архаічнай песьні «Юр’я, уставай рана».

  • Аранжыроўка песьні – Дзьмітрый Дзямідаў.
  • Вакал — GUDA,
  • бубны — Антон Арлоў,
  • бас гітара — Ігар Сацэвіч,
  • гітары, клявішныя — Дзьмітрый Дзямідаў.

А 20 траўня GUDA ўпершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам у межах праекту «Тузін.Unplugged» у клюбе «Графіці».

14:00, 06/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.