Задзіночаньне беларускіх студэнтаў абвяшчае творчы конкурс

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў абвяшчае конкурс пад назовам «Дэмакратыя для імбрыкаў».

Сёньня часта можна пачуць: «Дэмакратыя, дэмакратыя… ёсьць… няма». А які сэнс мы ўкладаем у гэты панятак? Гэтае слова ўяўляецца для кожнага па-рознаму. Хтосьці думае пра выбары, нехта пра свабоду слова, хтосьці пра недыскрымінацыю меншасьцяў. Давайце разам вызначым, што гэта за страшнае слова.

Што неабходна зрабіць: вы ўяўляеце ДЭМАКРАТЫЮ і як яе можна візуалізаваць. Зрабіць тое можна у самых розных формах: фотаздымак, скульптура, верш, малюнак, слоган, аплікацыя і ў шмат якіх іншых. Усё залежыць ад уяўленьня дэмакратыі і Вашай фантазіі. Галоўнае патрабаваньне: памер ўяўленьня не павінен перавышаць нашыя магчымасьці данесьці ці давезьці Вашу працу на выставу. Прыкладны час выставы — канец мая.

Калі гэта верш, фотаздымак, слоган ці тое, што можна перадаць празь Інтэрнэт, — дасылайце на нашу скрыню, а калі гэта нейкая іншая творчасьць, якую нельга перадаць нам, карыстаючыся Інтэрнэтам, тады неабходна зьвязацца з нашым арганізатарам праекта ў Магілёве, а аб гэтым таксама паведаміць нам на скрыню.

Нашае журы ацэніць хвалі Вашай фантазіі з розных бакоў, а лепшыя будуць прадстаўленыя на выставе ў Магілёве цягам тыдня. Там будуць выяўленыя пераможцы, якіх мы ўзнагародзім арыгінальнымі падарункамі: электронная кніга, флэшка і электрычны ІМБРЫК.

Аб выставе і канкурсантах будзе створаны відэа-ролік, дзе па жаданьні мы прадставім лепшых ўдзельнікаў конкурсу зь іх бачаньнем дэмакратыі.

Бярыце ўдзел, самарэалізуйцеся, атрымлівайце падарункі!
Дэдлайн — 17 траўня
скрыня для кантактаў: zbsstydent@gmail.com , тэл. 29 513 27 81

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0928 seconds.