Надзея памірае апошняй: пост-хадкор зь Італіі

Hopes Die Last — італійскі гурт, у ягонай музыцы арганічна зьмяшаліся пост-хардкор і поп-панк, скрыма і мэталкор і нават электронныя і акустычныя элемэнты. Тым ня менш, гэта не глядзіцца нагрувашчваньнем стыляў, у хлопцаў атрымліваецца выдатны, граматна зьмяшаны кактэйль.

За сваю пяцігадовую гісторыю гурт выпусьціў 2 альбомы і адкатаў велізарную колькасьць тураў з такімі камандамі, як Attack Attack! і многімі іншымі. Гурт дынамічна разьвіваецца і будуе самыя аптымістыя пляны на будучыню. Чыстая брутальнасьць, унікальны балянс дынамікі і лірычнасьць робяць каманду адной з самых шматабяцальных зьяў на альтэрнатыўнай сцэне.

Акрамя выступу саміх італьянцаў, 21 траўня ў менскім клюбе Re:Rublic гледачоў чакаюць яшчэ два сюрпрызы — на канцэрце пройдзе падвойная прэзэнтацыя сьвежых альбомаў ад ужо пасьпеўшых зарэкамэндаваць сябе хлопцаў з BFI і маладых, але якія падаюць вялікія надзеі, хлопчыкаў і дзяўчынак з A Hero Will Stand.


  • Hopes Die Last / пост-хардкор / Італія / fb page
  • A Hero Will Stand / пост-хардкор / Менск / vk page / прэзэнтацыя дэбютнага альбома «Road To Victory»
  • BFI / металкор / Мозырь / vk page / прэзэнтацыя новага альбому

Квіткі: 70 000 — папярэдне, 90 — на ўваходзе, 120 — месца за столікам.

15:00, 03/05/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4546 seconds.