Конкурс крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012»
Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца мастацтвазнаўцы, арт-крытыкі і аўтары, якія пішуць на тэму беларускай фатаграфіі.
Прыкладныя тэматыкі крытычных і аналітычных артыкулаў:
- АСОБА: дасьледваньне творчасьці (ці этапу творчасьці) беларускага фатографа;
- ВЫСТАВА/ПРАЕКТ: крытыка і аналітыка фатаграфічнай падзеі;
- КНІГА: водгук на фатаграфічную кнігу беларускага аўтара;
- СЕЦІВА: аналіз фатаграфічных працэсаў і зьяў ў інтэрнэце;
- ГІСТОРЫЯ: спробы гістарычнага аналізу беларускай фатаграфіі.
Працы, якія дасылаюцца на конкурс, маюць быць напісаныя ў 2011 – 2012 годзе і дагэтуль нідзе не апублікаваныя. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і рускай мовах. Памер публікацыі – ня менш за 6000 знакаў без прабелаў.
Галоўны прыз за лепшую публікацыю: iPad 2.
Лепшыя працы будуць надрукаваныя ў першым друкаваным нумары штогадовага альманаха Photoscope.by.
На конкурс працы прымаюцца да 1.11.2012.
Каментары праз FACEBOOK