У Менску пройдзе фэст моладзевых экспэрымэнтальных арт-праектаў

25 красавіка 2012 у 17.00 у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыцьцё фэстывалю моладзевых экспэрымэнтальных арт-праектаў «Fun House».

Fun House — гэта фэстываль, накіраваны на развіцьцё формаў творчай самарэалізацыі таленавітай моладзі, развіцьцё інавацыйных праектаў у сфэры культуры, прасоўваньне новых формаў і рашэньняў разьвіцьця патэнцыялу моладзі ў сацыя-культурнай сфэры, умацаваньне партнэрскіх стасункаў паміж прадстаўнікамі розных сэктараў грамадзкага жыцьця і стымуляваньне грамадзкага абмеркаваньня пытаньняў разьвіцьця сучаснай культуры.

Фэст праводзіцца ўжо ў трэці раз. У 2012 фэстываль адбудзецца з 25 па 29 красавіка ў рамках праекта «Лябараторыя творчасьці». Тэма фэстывалю — «Дом. Быт. Сямейныя каштоўнасьці».

У рамках фестывалю пройдзе выстава па выніках конкурсу, у якім прынялі ўдзел студэнты творчых ВНУ Беларусі і Расеі, а таксама адбудуцца канцэрты, пэрформансы графіцістаў, адукацыйныя сустрэчы, сэмінары, круглыя сталы, майстар-клясы, будзе працаваць інфармацыйнае Fun House арт-кафэ.

Праграма фэстывалю

25 красавіка, серада

  • 17.00-19.00 Адкрыцьцё фэстывалю і выставы
  • Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47)
  • Жывапіс, фатаграфія, дызайн, відэа, арт-інсталяцыя, выступы танцавальных, музычных і тэатральных калектываў, шоў прычосак, шоў бодзі-арта, майстар-клясы, беларуская гарбатная цырымонія.
  • 20.00-23.00 After-party «Дом побыту» ў клюбе «Цэнтр» (Палац Рэспублікі)
  • Незабыўнае і нечаканае шоў, якое не паддаецца апісаньню і ўяўленьню.

26 красавіка, чацьвер. Fun House Art Cafe

  • Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, канфэрэнц-заля, (пр. Незалежнасьці, 47)
  • 17.00-19.00 Дыскусія на тэму развіцьця мастацтва сярод моладзі ў фармаце Open Space. Знаёмства з матэрыяламі 54 Вэнэцыянскай біенале, храналёгія фэстывалю, сустрэчы з удзельнікамі фэстывалю і вядомымі беларускімі творчымі асобамі.

27 красавіка, пятніца

  • Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, канфэрэнц-заля, (пр. Незалежнасьці, 47)
  • 15.00-17.00 Моладзевы форум «Культурная самарэалізацыя беларускай моладзі»
  • 17.00-19.00 паэтычны вечар.

28 красавіка, субота. Fun House Kids

  • Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47)
  • 12.30-15.30 Майстар-клас па роспісу вінілавай цацкі (Павел Лукашэвіч, Яўген Мацюта).
  • 14.00-15.30 Майстар-клас па вырабе ружы з атласнай стужкі (Мілана Калоднік).
  • 15.30-17.00 Майстар-клас па вырабе пышнай кветкі з фетру (Мілана Калоднік)

29 красавіка, нядзеля. Закрыцьцё фэстывалю

  • Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47)
  • 13.00-15.00 Пэрформанс «Графіці ў цэнтры Менску», выступ street theatre, музычных калектываў і вулічнага паэта Сяргея Ісаева (адкрытая пляцоўка перад музэем).
  • 15.00-17.00 Закрыццё фэстывалю, уручэньне дыплёмаў і прызоў (намінацыі на стажыроўкі па праграмах Arts in Residence).


00:00, 24/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.