Туркмэнскім студэнтам забаранілі хадзіць на дыскатэкі і ў кавярні

Цяпер студэнты туркмэнскіх ВНУ ня здолеюць бяз страху адлічэньня езьдзіць ва ўнівэрсытэты на ўласных аўтамабілях і таксі. Нават наведаць начны клюб, рэстарацыю ці кавярню ім цяпер нельга. У інтэрнатах таксама падтрымліваецца жорсткая дысцыпліна.


Туркмэнскія студэнты будуць есьці дома

Забарона на адпачынак была ўведзеная прэзыдэнтам краіны Гурбангулы Бердымухамэдавым пасьля аварыі, у якую трапілі студэнты туркмэнскага політэхнічнага інстытута. У яе выніку загінуў адзін чалавек, а вінаватымі аказаліся студэнты-дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў. Аб гэтым паведамляе Інтэрфакс.

«У нашай прававой дзяржаве нікому ня будзе дазволена весьці сябе непрыстойным чынам», — заявіў Бердымухамэдаў і звольніў рэктара політэхнічнага інстытута.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.