Студэнты Горацкай акадэміі незадаволеныя

Як мы паведамлялі раней, у Горацкай сельгасакадэміі скасавалі сыстэму студэнцкіх вытворчых практык за мяжой. Летась з акадэміі на практыку за мяжу выяжджала 600 студэнтаў, у асноўным на фэрмы ў Вялікабрытанію.

Цяпер каб адпраўляць студэнтаў за мяжу, трэба мець ліцэнзію, а ў акадэміі яе няма. Студэнты Горацкай акадэміі незадаволеныя такой сытуацыяй. Вось што сказаў нашай карэспандэнтцы адзін са студэнтаў акадэміі:

(Студэнт: ) “Некаторыя кажуць, што ўвогуле паступалі сюды ў акадэмію з-за таго, што тут ёсьць такая магчымасьць, як выезд за мяжу, і заробкі там неблагія. І выказваюцца думкі наконт таго, што вінаватае і кіраўніцтва краіны, напэўна, бо яно мае незразумелую пазыцыю што да выездаў за мяжу”.

Радыё Свабода

23:00, 05/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.