Vinsent зладзіць канцэртную прэзэнтацыю сынгла і кліпа

9 траўня ў клюбе «Re:publiс» адбудзецца прэзэнтацыя сынгла і кліпа «Ні кроку назад» у межах вялікага канцэрту Vinsent'а з жывым складам.

Песьня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба» (маст. кіраўнік Андрэй Курэйчык). 

За час зь мінула менскага сольніка ў творчым жыцьці Vinsent'a адбылося шмат зьменаў: здымкі ў некалькіх фільмах, замежныя канцэрты і шматлікія вандроўкі.

«Я ўжо нават засумаваў па менскай публіцы, усе пытаюцца – калі нешта новае. Здымкі ў фільмах занялі шмат часу, хутка будзе шмат цікавых і незвычайных прэм'ераў, нават у нязвыклым для мяне амплуа. А пакуль мы на канцэрце прэзэнтуем сынгл, у які ўвойдуць дзьве новыя песні і кліп на песьню «Ні кроку назад», якая стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба», – кажа Vinsent.

Удзел у канцэрце прыме Саша Захарык, адна зь лепшых вакалістак Беларусі, а таксама малады беларускамоўны рэпэр Gleboki Smak, які ў гэтым годзе быў прызнаны лепшым фрыстайлерам Беларусі па вэрсіі прэміі «Street Awards 2011».

Таксама, па традыцыі, наведвальнікаў канцэрту чакаюць прыемныя падарункі ад сталых партнёраў праекту: кампаніі «Будзьма беларусамі!» і крамы вопраткі і абутку «Freestyle». 

Кошты квіткоў: 30 т. (папярэдне), 40 т. (у дзень канцэрту), 60 т. (месца за столікам). Даведка і замова квіткоў: +375 29 782 88 81. Продаж квіткоў: пераход ГУМ - Макдональдс, пераход Я. Коласа, клюб Re:publiс, касы Менскканцэрту.

04:00, 12/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1767 seconds.