Брытанія абвесьціць Ізраілю "акадэмічны байкот"

Рада выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Вялікай Брытаніі зьбіраецца абвесьціць "акадэмічны байкот" ізраільскім ВНУ, якія адмаўляюцца асудзіць дзеяньні ўраду Ізраілю на палестынскіх тэрыторыях.

Рада зьбіраецца прымяніць гэтую меру да трох ізраільскіх унівэрсытэтаў з васьмі: Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме, унівэрсытэтам у Хайфе ды Бар-Ілане. Пры гэтым асабліва падкрэсьліваецца, што байкот не распаўсюджваецца на тых "выкладчыкаў і ВНУ, якія не падтрымліваюць каляніяльную і расісцкую палітыку свайго ўраду на палестынкіх тэрыторыях". Прапанова пра байкот будзе разглядацца на штогадовым зьезьдзе Рады, які адбудзецца 20 красавіка ў Істборне.

У мінулым годзе 60 унівэрсытэцкіх прафсаюзаў, няўрадавых арганізацыяў і аб'яднаньняў на тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі падпісалі зварот з заклікам да "акадэмічнага ды культурнага байкоту" Ізраілю. Апытаньне, што было праведзенае ў унівэрсытэце Аль-Кадз на Заходнім беразе паказала, што 75% студэнтаў і выкладчыкаў падтрымліваюць ідэю байкоту.

21:11, 05/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.