«Inter Face» — мастацкая выстава лікаў

Сучасныя мастакі Сяргей Варкін і Алег Касьцючэнка «паразважалі» ў сваіх палотнах пра ролю лікаў у жыцьці людзей. «Лік — асноўная прыкмета сучаснай цывілізацыі», — сьцьвярджаюць мастакі.

Кожная падзея ўнутры асобнага арганізма, сацыяльнай групы, цывілізацыі і Сусьвету ў цэлым мае сваю нумэралягічную і літарную падставу. У той жа час падзея як аб'ект мае сваю значнасьць у тым ці іншым дыскурсе. Лік, знак ёсьць фундамэнтальны прынцып, які ляжыць у аснове сьвету рэчаў. Ён — пачатак усіх рэчаў і той гармоніі Сусьвету, якая стаіць за іх зьнешняй сувязьзю. Так ці інакш, але лікі кіруюць жыцьцём у цэлым.

Колькасьць акумулюе нашу самарефлексію і зьяўляецца кропкай адліку паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. Лік — асноўная прыкмета сучаснай цывілізацыі. Менавіта ён і стымулюе кожнага чалавека, хоча ён таго ці не, на пошук ўласнага твару ў сусьветнай цывілізацыі.

Ідэя праекту «Inter Face» складаецца ў прадастаўленьні чалавецтву магчымых варыянтаў зьмены разуменьня рэальнасьці і сябе ў сучаснай сымбалічнасьці сьвету. Аўтары праекта спраецыравалі на палатно светаўладкаваньне існага праз сымбалічнасьць ліку і сучасную «фактычнасьць розуму» чалавека. Менавіта лічбы, час, літара, акаляючая нас прастора і падзеі выступаюць асноватворным сынтэзам у дадзеным праекце.

«Гэта наш першы буйны праект. Таму за яго аснову мы ўзялі такую з аднаго боку простую, але ў той жа час і вельмі складаную катэгорыю, як «лік». Кожны дзень мы сутыкаемся са статыстыкай, пералікам рэчаў, коштамі ў крамах, нумарамі дамоў, трамваяў, аўтобусаў... Для нас гэта зусім звыкла. Але з мастацкага боку гэта можа мець і мае складаную сыстэму, якая канструюе ўсё наша жыцьцё», — камэнтуюць аўтары.

Адкрыцьцё выставы 12 красавіка ў 19.00 у холе Нацыянальнай школы прыгажосьці па адрасе Менск, вул. Мельнікайтэ, 4.
11:00, 11/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0063 seconds.