«За хвіліну да выбуху»: фан-відэа на песьню гурта Naka

Прыхільніца гурта, блогер Toss выклала ў Сеціва кліп на адну з самых цяжкіх кампазыцый калектыву — «За хвіліну да выбуху», напісаную Анастасіяй Шпакоўскай пад уражаньнем ад трагічных падзей 11 красавіка 2011 года.

«Лепшага кліпа на гэтую песьню і ня трэба, — пракамэнтавала працу дзяўчыны лідэр Naka Анастасія Шпакоўская. — Магчыма, відэакліп і недасканалы, але за сабранай хронікай тых дзён, — глыбокае суперажываньне чалавека, які рабіў гэты відэашэраг. Глядзець гэтыя знаёмыя кадры — цяжкое выпрабаваньне, якое, магчыма, мы яшчэ не прайшлі да канца...»

15:00, 09/04/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.